Дзверы, замкнёныя на ключы
PLN 65.00
Кніга паэзіі Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы» пабачыла свет у 2010 годзе ў выдавецтве «Логвінаў» (кніга+аўдыё) і здабыла лаўрэацтва ў прэміі «Дэбют» імя М.Багдановіча.
Першы наклад яе быў цалкам распрададзены за некалькі месяцаў. Перавыданне кнігі, пашыранае і дапоўненае, з'явілася ў украінскім выдавецтве «Крок» у калекцыі «Профілі» ў 2014, яно таксама было распрададзена цягам некалькіх месяцаў.
Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прыстуную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і унікальнасць паэтычнай інтанацыі.
У 2025 годзе пры падтрымцы фундацыі TUTAKA пабачыла трэцяе выданне кнігі Віталя Рыжкова.

Share